На адкрыцці мемарыяльнага комплексу «Трасцянец» прысутнічалі прадстаўнікі Касцёла |
Беларусь |
23.06.2015 20:37 |
Увечары 22 чэрвеня адбылося адкрыццё мемарыяльнага комплексу «Трасцянец», куды былі запрошаны і прадстаўнікі Каталіцкага Касцёла: Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, кс. Дзмітрый Пухальскі і кс. Юрый Санько. Падчас сустрэчы арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч меў магчымасць перагаварыць з Мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім Паўлам, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі. Асноўнай тэмай размовы было адкрыццё мемарыяльнага комплексу «Трасцянец», а таксама візіт Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла ў Беларусь, які адбыўся 20-22 чэрвеня. На заканчэнне мерапрыемства Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падышоў да дыпламатаў, ветэранаў, прадстаўнікоў беларускага ўраду і рэлігійных дзеячоў. Пры гэтым Прэзідэнт выказаў падзяку Мітрапаліту Тадэвушу Кандрусевічу і Мітрапаліту Паўлу за супольную прысутнасць на мерапрыемстве, што яшчэ раз пацвярджае імкненне дзяржавы да развіцця міжканфесійнага дыялогу. (KNR) Фота church.by |