Літургічнае адзенне, алтарная бялізна, дэкаратыўнае аздабленне святыні з’яўляюцца неад’емнай часткай гістарычных хрысціянскіх традыцый, якія поруч з музычным, выяўленчым, тэатральным, архітэктурным мастацтвам уваходзяць у агульны комплекс рыма-каталіцкага набажэнства. З клопатам пра прыгажосць літургіі Рыма-Каталіцкага Касцёла ў Беларусі намаганнямі братоў капуцынаў было створана атэлье па пашыве літургічнага адзення „SACRIS VESTIBUS”.
У Сярэднявеччы касцёльнае адзенне звычайна выраблялі манахі ў сваіх мануфактурах. Цяпер іх ствараюць у спецыяльных пашывачных майстэрнях – такіх, як „SACRIS VESTIBUS”.
Стварэнне майстэрні
Майстэрня “SACRIS VESTIBUS” была створана амаль год таму назад пры парафіі Св. Казіміра ў Маладзечне. На тэрыторыі Беларусі гэта адзіная і першая постсавецкая майстэрня па пашыве літургічнага адзення для Рыма-Каталіцкага Касцёла.
Майстэрня дзейнічае пад апекай Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў. У супрацоўніцтве з братамі вытворчасцю вырабаў займаюцца кваліфікаваныя спецыялісты па пашыве, мадэляванню і вышыўцы адзення.
Браты капуцыны спрабуюць адрадзіць тыя традыцыі старажытнага мастацтва, якія ў мінулым стагоддзі сталі аддавацца забыццю. Адным з традыцыйных напрамкаў гэтага мастацтва з’яўляецца касцёльная вышыўка, якая ў ранейшыя часы выконвалася выключна ўручную, а сёння ўсё часцей выконваецца з выкарыстаннем вышывальных машын і камп’ютарнага праграмавання.
Майстэрня “SACRIS VESTIBUS” абсталявана сучаснымі вышывальнымі станкамі і швейнымі машынамі, якія даюць магчымасць ствараць вырабы высокай ступені складанасці з захаваннем лепшых традыцый каталіцкага касцёльнага мастацтва.
Асартымент майстэрні
У майстэрні можна замовіць пашыў або купіць гатовыя вырабы. Адзенне для святароў, літургічнай службы, аздабленне для святыні і вырабы, прыстасаваныя для розных хрысціянскіх патрэбаў, спецыялісты могуць распрацоўваць спецыяльна для кожнага канкрэтнага заказчыка або прапануюць узоры, якія імі ўжо створаны.
Майстэрня “SACRIS VESTIBUS” прапануе тэкстыльныя вырабы, прызначаныя як для святочнай, так і для паўсядзённай літургічнай дзейнасці:
- арнаты: зялёныя, фіялетавыя, чырвоныя, святочныя;
- капы;
- стулы з вышыўкай або дадатковым аздабленнем;
- альбы: для прэзбітэраў, для лектараў, для Першай Камуніі;
- комжы: для прэзбітэраў, для міністрантаў;
- абрусы для алтара і літургічную бялізну;
- сутаны;
- тэкстыльнае аздабленне для святыні на любую ўрачыстасць;
- адзенне для хрысціянскіх супольнасцяў (касцюмы для парафіяльных хораў, тэатральных пастановак, пілігрымак і інш.)
Прывабныя кошты
Мануфактура па пашыве літурнічнага адзення прапануе вельмі недарагія кошты ў параўнанні з замежнымі вытворцамі. Акрамя прывабнага кошту, “SACRIS VESTIBUS” прадастаўляе скідкі пастаянным пакупнікам і за аднаразовую закупку некалькіх тавараў.
Зручнасць дастаўкі
Нарэшце літургічнае адзенне і розныя віды дадаткаў да яго можна купіць на тэрыторыі Беларусі, а не прывозіць з-за мяжы, што займае час і дадатковыя затраты.
Набыць вырабы мануфактуры можна:
- непасрэдна ў майстэрні па вул. Вялікі Гасцінец, д. 143б, кв. 309, г. Маладзечна, Мінская вобл.;
- заказаць праз інтэрнэт-магазін на сайце www.sacris.by;
- заказаць пры дапамозе электроннай скрынкі
Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript
;
- па тэлефонах:
- +375 29 619 53 81 (Людміла Міхайлаўна Прывалава);
- +375 29 616 93 53; +375 29 511 04 82 (а. Андрэй Жылевіч OFMCap).
Эксклюзіўны варыянт
Мадэльер майстэрні можа распрацаваць для вас любую кампазіцыю вырабу з вышыўкамі і ўпрыгожваннямі. Напрыклад, спецыяльна для святароў францішканаў і набажэнстваў у гонар св. Францішка быў распрацаваны арнат “Супакой і дабро”.
Каталіцкі падарунак
Жыццё хрысціяніна суправаджае вялікая колькасць святаў, урачыстасцяў, розных падзей жыцця, і ў такі момант паўстае пытанне: “Што падарыць блізкаму чалавеку, святару, знаёмым?” Cвятару можна падарыць арнат, стулу, альбу ці сутану. Будучы хроснымі бацькамі дзіцяці, можна падарыць хрысцільны набор. На імяніны можна падабраць пышна вышытыя абрусы, сурвэткі і іншыя вырабы, якія можа стварыць “SACRIS VESTIBUS”.
Мануфактура капуцынаў “SACRIS VESTIBUS” спецыялізуецца на вырабе прадукцыі, неабходнай для штодзённага богаслужбовага жыцця і ўпрыгожвання святыні. За дастаткова кароткі час яна зарэкамендавала сябе як надзейнага беларускага вытворцу высокаякаснай тэкстыльнай прадукцыі, якая поўнасцю адпавядае ўсім канонам Рыма-Каталіцкага Касцёла.
“SACRIS VESTIBUS” імкнецца ўзбагаціць, адрадзіць беларускія святыні і каталіцкае насельніцтва Беларусі вобразамі традыцыйнага тэкстыльнага касцёльнага мастацтва.
Бліжэй пазнаёміцца з вытворчасцю майстэрні “SACRIS VESTIBUS” можна на сайце www.sacris.by, дзе размешчана інфармацыя пра кошты, якасць тканіны, а таксама фотаздымкі вырабаў. Паводле catholicnews.by (AG)
|