Рэкалекцыі для сем’яў руху «Gloriosa Trinita» адбыліся ў Пінску |
Беларусь
|
08.07.2015 17:14 |
З 27 чэрвеня па 3 ліпеня адбыліся рэкалекцыі для сем’яў руху “Gloriosa Trinita” з парафіі Святой Сям’і ў Лідзе. Рэкалекцыі праходзілі ў Міждыяцэзіяльнай духоўнай семінарыі ў Пінску.
Духоўнымі кіраўнікамі падчас рэкалекцый былі кс. Юзаф Ганьчыц і с. Кацярына Бучынская.
У межах духоўных практыкаванняў у сем’яў, якія прымалі ў іх удзел, быў час на спатканне з Езусам (ютрань, штодзённая Эўхарыстыя, разважанне над Божым словам, малітва Ружанца, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту). Удзельнікі мелі таксама час для сябе – магчымасць працы над сабой – і вольны час для сям’і.
Рэкалекцыі прадугледжвалі і супольныя забавы, спартыўныя заняткі, адпачынак.
Асаблівую падзяку арганізатары і ўдзельнікі рэкалекцый скіроўваюць да рэктара семінарыі ў Пінску кс. д-ра Яна Саламона за прыняцце, адкрытасць і гасціннасць.
(AG)
|
Фотарэпартаж |