Паведамленне Апостальскай Нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь |
Беларусь
|
09.07.2015 14:59 |
Апостальская Нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь паведамляе, што Яго Святасць Папа Францішак у рамках перыядычных перастановак, прадугледжаных для дыпламатычнага персанала Святога Пасаду, скіраваў шаноўнага мансеньёра Філіппо Чампанэллі (Filippo Ciampanelli), да гэтага часу сакратара Апостальскай Нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь, на службу ў Дзяржаўны Сакратарыят Яго Святасці і прызначыў шаноўнага мансеньёра Марынко Антоловіча (Marinko Antolović) сакратаром Апостальскай Нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь.
Апостальскі Нунцый выражае шаноўнаму мансеньёру Філіппо Чампанэллі шчырую падзяку за самаадданую службу ў Беларусі, прасякнутую духам адданасці Святому Пасаду і любові да Каталіцкага Касцёла, і жадае поспехаў на новай пасадзе.
Апостальскі Нунцый шчыра вітае мансеньёра Марынко Антоловіча ў Беларусі і жадае плённай працы ў дыпламатычным прадстаўніцтве Святога Пасаду ў Рэспубліцы Беларусь.
Кароткая біяграфія мансеньёра Марынко Антоловіча
Мансеньёр Марынко Антоловіч (Marinko Antolović) нарадзіўся 27 студзеня 1976 г. у г. Зэніцы (Боснія і Герцагавіна). Прэзбітэрскае пасвячэнне прыняў 29 чэрвеня 2000 г. у Сараеве; з’яўляецца прэзбітэрам архідыяцэзіі Врбосна, Сараева. У 2001-2005 гадах вучыўся ў Pontificio Istituto Biblico ў Рыме, дзе атрымаў ступень ліцэнцыята біблійных навук. У 2005-2008 гадах вучыўся ў Pontificia Accademia Ecclesiastica ў Рыме. У 2008 г. атрымаў ступень доктара біблійнай тэалогіі ў Папскім універсітэце Urbaniana ў Рыме. У 2008-2011 гадах выконваў абавязкі сакратара Апостальскай Нунцыятуры ў Новай Зеландыі; ў 2011-2015 гадах займаў пасаду сакратара Пастаяннага Прадстаўніцтва Святога Пасаду пры міжнародных арганізацыях у Вене.
|