У Варшаве прайшла 27-я Міжнародная парафіяда дзяцей і моладзі. З Беларусі ў парафіядзе ўдзельнічалі прадстаўнікі 20 парафій. Парафія Гродна-Аўгустовак у апошні дзень спаборніцтваў заняла 2 месца ў турніры па футболе (катэгорыя гімназія).
Маладыя футбалісты каманды Гродна-Аўгустовак змагаліся з васьмю камандамі.
Спачатку каманда з Гродна ў трох матчах у сваёй катэгорыі перамагла каманду з Міхожава (Польшча) з лікам 6:0, Іспанію з лікам 3:1 і каманду Гродна-Вішнявец з лікам 4:0.
У паўфінале каманда Гродна-Аўгустовак у жорсткай барацьбе перамагла каманду з Познані (Польшча): галоўны час гульні скончыўся вынікам 1:1, a падчас пенальці мацнейшымі аказаліся гульцы з Гродна - 5:4.
Матч за першае месца для каманды Гродна-Аўгустовак таксама быў насычаны эмоцыямі. Галоўны час гульні скончыўся вынікам 1:1. Зноў вырашальнымі былі галы з пенальці. На гэты раз перамога была за камандай з Лясковай (Польшча) - 3:1.
Найбольшую колькасць галоў – 10 – забіў Арцём Пакачайла з парафіі Гродна-Аўгустовак.
За дні парафіяды пераможцамі сталі прадстаўнікі наступных беларускіх парафій: Парафія ў Адамовічах:
- 1 месца па бадмінтоне – Патрыцыя Папяльнічка
- 1 месца па бадмінтоне – Агата Папяльнічка
- 2 месца па плаванню класічным стылем, катэгорыя гімназія – Юрый Рапай
- 3 месца па бегу на 100 м, катэгорыя гімназія – Аляксандр Крыштофік
Парафія Св. Францішка Ксаверыя ў Гродна:
- 3 месца па рынгу – Дзмітрый Максімчык
Парафія Гродна-Аўгустовак:
- 1 месца па шашках, катэгорыя гімназія – Уладзіслаў Жыгуліч
- 1 месца па шахматах, катэгорыя ліцэй – Віталій Жыгуліч
- 1 месца па бегу 1000 м, катэгорыя гімназія - Вольга Чэшчэвік
- 1 месца ў конкурсе рэлігійнай песні, катэгорыя гімназія - Віялета Каляндовіч
- 1 месца па плаванню класічным стылем, катэгорыя ліцэй - Адрыян Таўрэль
- 2 месца па плаванню вольным стылем, катэгорыя ліцэй - Адрыян Таўрэль
- 2 месца па бегу 1000 м па перасечанай мясцовасці – Вольга Чашчэвік
- 3 месца па бегу 1500 м, катэгорыя гімназія - Марэк Звяржевіч
- 3 месца па бегу 1000 м па перасечанай мясцовасці – Марэк Звяржэвіч
- 3 месца па шашках, катэгорыя ліцэй – Віталій Жыгуліч
- 3 месца па шахматах, катэгорыя гімназія – Віялета Каляндовіч
- 3 месца па шахматах, катэгорыя гімназія – Уладзіслаў Жыгуліч
Парафія Гродна-Вішнявец:
- 1 месца па шахматах, катэгорыя настаўнікі - Бажэна Вайцяховіч
- 2 месца па бегу на 400 м, катэгорыя гімназія - Вераніка Афоніна
- 2 месца па бегу на 100 м, катэгорыя гімназія - Вераніка Афоніна
- 2 месца па спартыўнай стральбе, катэгорыя гімназія - Пётр Савіцкі
Парафія ў Росі:
- 1 месца ў конкурсе рэлігійных ведаў, катэгорыя ліцэй – Ангеліна Эйсмант
- 1 месца ў конкурсе выяўленчага мастацтва, "Мая малая Айчына": выгляд з акна майго дома, катэгорыя пачатковая - Ангеліна Коўш
- 2 месца па шашках, катэгорыя гімназія - Алёна Місюк
- 3 месца ў конкурсе рэлігійных ведаў, катэгорыя гімназія – Аляксей Целеш
- 3 месца па шашках, катэгорыя гімназія – Яфім Кажамякін
- 3 месца па арыенціровачным бегу, катэгорыя гімназія – Аляксандр Дзямешчык
- 3 месца па арыенціровачным бегу, катэгорыя ліцэй – Максім Лісок
Парафіяда
праходзіла на падставе трыяды: “святыня — тэатр — спорт”. Святыня
займае асаблівае месца ў гэтым мерапрыемстве, бо кожны дзень
распачынаецца там у імя Бога. Гэтая частка праграмы парафіяды ўзмацняе
веру ўдзельнікаў, бо, акрамя святой Імшы, уключае супольную ранішнюю
малітву, разважанне над Божым словам, магчымасць прыступіць да
сакрамэнту пакаяння.
Элемент «тэатр» дазваляе дзецям і моладзі
выявіць свае артыстычныя здольнасці праз паказ невялікіх тэатральных
прадстаўленняў. Элемент «спорт» дае магчымасць адпачыць, удзельнічаючы ў
разнастайных спартыўных спаборніцтвах.
(AG, АлГ)
|