Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
У Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі новы рэктар |
Беларусь
|
25.07.2015 14:27 |
Біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка, па ўзгадненні з Мітрапалітам
Мінска-Магілёўскім арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам і біскупам
Віцебскім Алегам Буткевічам, членамі Біскупскай камісіі па справах
Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя святога Тамаша
Аквінскага ў г. Пінску, з дня 25 ліпеня 2015 г. вызваліў ксяндза Яна
Саламона з выканання абавязкаў рэктара гэтай духоўнай установы ў сувязі з
неаднаразовай просьбай святара, скіраванай як да цяперашняга біскупа
Пінскай дыяцэзіі, так і да яго папярэдніка.
Новым рэктарам Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў г. Пінску прызначаны ксёндз Андрэй Рылка. (AG)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.