Моладзь з Беларусі прыняла ўдзел у Міжнароднай сустрэчы піярскай моладзі ў Аўстрыі |
Беларусь |
03.08.2015 12:12 |
З 25 па 31 ліпеня адбывалася Міжнародная сустрэча піярскай моладзі (Piarist Youth Meeting 2015) у г. Хорн (Аўстрыя). У сустрэчы ўдзельнічалі больш за 200 маладых людзей з васьмі краін Еўропы: Аўстрыі, Венгрыі, Італіі, Польшчы, Славакіі, Чэхіі, Украіны, а таксама, па запрашэнні айцоў Паўла Нэймана SP і Томаша Абрамовіча SP, з Беларусі – група піярскай моладзі з Ліды і Шчучына разам з а. Андрэем Агелем SP. Мэтай сустрэчы была падрыхтоўка да Сусветнага дня моладзі, які адбудзецца ў Кракаве (Польшча) у 2016 г. Яшчэ на мінулым Сусветным дні моладзі ў Рыа-дэ-Жанэйра Папа Францішак заклікаў маладых людзей узяць евангельскія благаслаўленні ў якасці практычнай праграмы свайго жыцця, таму дэвізам сёлетняй сустрэчы піярскай моладзі былі словы, прапанаваныя Пантыфікам: «Шчаслівыя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць» (Мц 5, 8). Кацярына Мурамская, Аляксандр Снапко |
Фотарэпартаж |