Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Гродзеншчына — лідар сярод рэгіёнаў Беларусі па колькасці доўгажыхароў |
Беларусь |
09.08.2015 12:15 |
Гродзенская вобласць выйшла ў лідары сярод іншых рэгіёнаў Беларусі па колькасці доўгажыхароў. На пачатак ліпеня тут жыло 108 чалавек ва ўзросце 100 і больш гадоў.
Пра гэта паведамляе РІА «Новости». Адзначаецца таксама, што шэраг доўгажыхароў дасягнула ўзросту ў 115 гадоў або набліжаецца да гэтага.
На пачатак ліпеня 100-гадовую мяжу пераадолелі 548 беларусаў. Большасць доўгажыхароў — жанчыны (482).
100-гадовая Ніна Халява з Гродна і 114-гадовая жыхарка Ваўкавыска Яніна Малько — з ліку тых, хто складае вышэй згаданую статыстыку.
«Я нарадзілася яшчэ ў тую першую вайну, у 1915 годзе ў вёсцы побач з Зэльвай, — распавядае Ніна Халява. — У сям’і было сямёра дзяцей. Пецярых бацькі пахавалі, засталася толькі я з сястрой. Я — самая старэйшая. Лёс нам быў выжыць і род працягнуць».
«Жыць буду столькі, колькі Бог прызначыў, чаго тут наракаць», — заключае пажылая жанчына. Адметна, што нягледзячы на самую высокую колькасць доўгажыхароў на Гродзеншчыне, у рэгіёне, як сцвярджае Беларускі статыстычны камітэт, жыве найменшая колькасць чалавек у параўнанні з іншымі абласцямі краіны.
(ils)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.