Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Адышоў у вечнасць ксёндз прэлат Міхал Сапата |
Беларусь
|
11.08.2015 14:28 |
11 жніўня адышоў у вечнасць ксёндз прэлат Міхал Сапата – былы Генеральны вікарый Гродзенскай дыяцэзіі.
- Жалобная святая Імша адбудзецца 13 жніўня ў 9.00 у Доме ксяндзоў эмерытаў у Тарнаве (Польшча).
- Пахавальная святая Імша адбудзецца 13 жніўня ў 15.00 у парафіяльным касцёле ў Цяжкавіцах. Пасля яе цела спачылага будзе пахавана на мясцовых могілках.
Ксёндз прэлат Міхал Сапата нарадзіўся 6 верасня 1925 г. у Лонцку (Польшча). Вучыўся ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Тарнаве, пасля заканчэння філасофска-тэалагічнай адукацыі прыняў 4 мая 1952 г. прэзбітэрскае пасвячэнне з рук біскупа Тарнаўскага Яна Стэпы.
У 1963–1974 гг. быў віцэ-канцлерам дыяцэзіяльнай курыі ў Тарнаве і капеланам Дома эмерытаў у Тарнаве. У 1974–1998 г. быў пробашчам парафіі ў Цяжкавіцах. Таксама выконваў абавязкі натарыуса, а потым віцэ-дэкана Бабоўскага дэканата, a ў 1992–1998 гг. – дэкана дэканата Цяжкавіцы. Акрамя таго, быў членам дыяцэзіяльнай адміністратыўнай рады, суддзёй у дыяцэзіяльным судзе ў Тарнаве і членам дыяцэзіяльнай рады па эканамічных справах.
У 1998 г. пачаў пастырскае служэнне ў Беларусі, дзе між іншым у 2005–2011 гг. быў Генеральным вікарыем Гродзенскай дыяцэзіі. Пасля вяртання ў Тарнаўскую дыяцэзію ў 2011 г. заставаўся ў парафіі ў Цяжкавіцах у якасці рэзідэнта. З 2014 г. пражываў у Доме ксяндзоў эмерытаў у Тарнаве.
У 1974 г. атрымаў годнасць капелана Яго Святасці.
Даручаем спачылага святара Божай міласэрнасці, просячы, каб Бог далучыў яго да ліку збаўленых у небе.
(JM)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.