Знакаміты бязрукі і бязногі пратэстанцкі прапаведнік выступіць у Мінску |
Беларусь |
13.08.2015 12:15 |
У Мінску пачаўся продаж квіткоў на выступ 15 красавіка 2016 года вядомага аўстралійскага прапаведніка сербскага паходжання Ніка Вуйчыча, сведчаць сайты беларускіх тэатральных касаў. Вуйчыч, які выступіць у «Мінск-Арэне», нарадзіўся з рэдкай хваробай тетраамеліяй — у яго няма рук, і ёсць толькі адна ступня з 2 пальцамі. Аднак ён навучыўся хадзіць, катацца на скейце, сёрфінгавай дошцы, пісаць і карыстацца камп'ютарам. У 17 гадоў ён заснаваў некамерцыйную арганізацыю «Жыццё без канечнасцяў». Нік атрымаў вышэйшую адукацыю, ажаніўся 3 гады таму і мае двух цалкам здаровых дзяцей. Нік Вуйчыч з жонкай і першым сынам. Ён выступае па ўсім свеце з прамовамі, у якіх заклікае людзей не падаць духам, жыць з надзеяй на Бога, шукаць і знаходзіць сапраўдны сэнс жыцця. Аляксандр Гелагаеў |