1 верасня ў касцёлах Беларусі будуць маліцца аб ахове стварэння |
Беларусь |
01.09.2015 14:15 |
Святы Айцец Францішак устанавіў Сусветны дзень малітвы аб ахове стварэння, які будзе святкавацца штогод 1 верасня. У гэты дзень пасля кожнай святой Iмшы ў каталіцкіх святынях Беларусі адбудзецца малітва ў гэтай інтэнцыі. Устанаўленне Сусветнага дня малітвы аб ахове стварэння, які будзе святкавацца штогод 1 верасня, — вынік выдання энцыклікі «Laudato sì», абнародаванай 24 мая 2015 г. і прысвечанай праблемам экалогіі і аховы навакольнага асяроддзя. Як адзначае ў адпаведным распараджэнні Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, «устанаўліваючы Сусветны дзень малітвы аб ахове стварэння, Папа падкрэсліў яго экуменічны характар»: «усе хрысцiяне павiнны ўносiць свой уклад у вырашэнне экалагiчнага крызiсу».
«Сусветны дзень малiтвы аб ахове стварэння павiнен стаць нагодай да аднаўлення нашага паклiкання быць вартаўнiкамi стварэння i да супольнага разам з iншымi хрысцiянскiмi супольнасцямi адказу на такі небяспечны выклiк нашага часу, якiм з’яўляецца экалагічны крызiс», — падкрэслівае ў распараджэнні Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. (AG) |