Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Фрайзінгу стартаваў Міжнародны кангрэс з удзелам беларускіх хрысціян |
Беларусь |
03.09.2015 11:43 |
Больш за 350 чалавек з 30 краін свету прымаюць удзел у 19-м Міжнародным кангрэсе «Рэнавабіс», які распачаўся ў баварскім Фрайзінгу.
Цэнтральнай тэмай сёлетняга кангрэса, які завершыцца 4 верасня, стане абмеркаванне перспектыў — духоўных і эканамічных — моладзі Усходняй Еўропы. Прымае ўдзел у кангрэсе і дэлегацыя з Беларусі, у складзе якой вернікі і духавенства Каталіцкага Касцёла і Праваслаўнай Царквы. Сярод прадстаўнікоў Каталіцкага Касцёла Беларусі — святары, а таксама біскупы на чале з Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам. Міжнародныя кангрэсы «Рэнавабіс» праводзяцца з 1997 года і служаць для абмену інфармацыяй, дыскусій пра важныя моманты развіцця Касцёла і грамадства Усходняй Еўропы, а таксама абмеркавання тэм агульнаеўрапейскага значэння. Праз удзел шматлікіх гасцей з усіх частак Еўропы кангрэс развіўся да аднаго з важнейшых форумаў, які стаў дыялогам паміж Усходам і Захадам. Традыцыйна прымаюць удзел у кангрэсе «Рэнавабіс» і хрысціяне з Беларусі. Ілья Лапато |
Фотарэпартаж |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.