Фестываль «Magnificat»: ТОП-7 фільмаў, прадстаўленых у гэтым годзе |
Беларусь |
03.09.2015 12:26 |
Міжнародны каталіцкі фестываль хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм «Magnificat» распачаў другое дзесяцігоддзе існавання. Увесь гэты час дзякуючы фестывалю беларускія гледачы змаглі ўбачыць вялікую колькасць дакументальных стужак пра духоўныя пошукі чалавека, яго пакручастым шляху да Бога, лёсы духавенства і свецкіх людзей, што нястомна служылі Касцёлу, а таксама пра веру, надзею і любоў у сучасным свеце. Прадстаўляем выбарку фільмаў, паказаных сёлета ў праграме фестывалю. ТОП-7 фільмаў, на якія варта звярнуць увагу У фільме «Какума. Зямля слёз і надзеі» індыйскага рэжысёра Джыджы Калаваналя SDB распавядаецца пра штодзённае жыццё лагера бежанцаў у Камеруне, якім кіруе ААН. Нягледзячы на ўсе намаганні прадстаўнікоў гэтай арганізацыі, у лагеры існуе шмат праблем, якія вырашыць амаль немагчыма, — незанятасць людзей, адсюль і злачынствы, шматлікія хваробы. Ці ёсць будучыня ў гэтых людзей, якія ў выніку канфліктаў, справакаваных іншымі, згубіліся ў жыцці? У выніку гэтага найбольш пакутуюць дзеці. «Гэтыя людзі чакаюць не спагады, а сацыяльнай справядлівасці, — гаворыцца ў фільме, — і пакуль у свеце існуе сацыяльная несправядлівасць, ніводзін чалавак не можа жыць у міры з самім сабой». Фільм як надзея Штогод у свеце гіне каля 170 тысяч хрысціян, кожныя тры хвіліны хрысціянін гіне за веру — пра гэта нагадваецца ў фільме «Быць коптам» польскіх рэжысёраў Мацея Грабыса і Міхала Круля, дзе распавядаецца аб пераследзе хрысціян-коптаў у Егіпце пасля 2011 года. Гінуць людзі і нішчацца касцёлы. Звычайнай з’явай становяцца згвалтаванні дзяўчын-хрысціянак, якіх затым прымушаюць прымаць іслам, ці іх выкраданні. Робіцца ўсё, каб хрысціянства проста знікла з гэтага абшару. Аднак праўда аб трагічным лёсе коптаў у Егіпце замоўчваецца.
Стоп-кадр фільма «Госці» Апынуўшыся сам у падобнай сітуацыі, Аляксей праз пэўны час арганізаваў прытулак для такіх людзей у вёсцы Аляксандраўка Шчучынскага раёна — ён даглядае іх, дапамагае выпраўляць дакументы. Не ўсе разумеюць дзейнасць Аляксея, але прыкладам для яго з’яўляецца Маці Тэрэза з Калькуты, што дае яму сілы пераадольваць штодзённыя цяжкасці. Фільм «Гэта быў чалавек. Успаміны пра а. Юзафа Ёнца SP» польскіх рэжысёраў Патрыцыі Міхоньскай-Дынэк і Славаміра Дынэка — перадусім ушанаванне памяці гэтага чалавека, які так шмат зрабіў для моладзі ў Касцёле. «Мастацтва павінна быць праўдзівым, інакш гэта не мастацтва, а трэнд. Дзе няма праўды, там няма і мастацтва», — аб гэтым нагадваецца ў кінастужцы «Прыгажосць уратуе свет» іспанскага рэжысёра Хаўера Фігейра. Гэты фільм — разважанні пра мастацтва паводле Ліста Яго Святасці Папы Яна Паўла ІІ да людзей, якія яго ствараюць.
«Ён зрабіў святасць нечым нармальным», — так было сказана пра Фрэнка Даффа, заснавальніка Лёгіёна Марыі. Фільм «Фрэнк Дафф і Лёгіён Марыі» ірландскага рэжысёра Пітэра Кёллі распавядае пра жыццё і дзейнасць свецкага чалавека, які здолеў стварыць адну з найбольш значных свецкіх арганізацый у Касцёле. Дублін часоў Фрэнка Даффа — гэта горад, у якім было шмат галечы матэрыяльнай, але ён звярнуў увагу на тое, што перадусім трэба змагацца з галечай іншага кшалту — духоўнай. Айцец Герман, які ціха і пакорліва нясе сваё служэнне ў мінскім кафедральным саборы, калісьці быў аўтарытэтам ў крымінальным асяроддзі, злачынцам, які меў шмат грошай. Здавалася, было зразумелым, якім чынам ён скончыць жыццё. Аднак ён здолеў падняцца з дна, у якім знаходзіўся, хоць гэта было страшэнна цяжка. Гэтая гісторыя навяртання перадусім дае надзею тым, хто, магчыма згубіў надзею на перамену свайго жыцця – з Божай дапамогай магчыма ўсё, трэба толькі аддаць Богу ўсяго сябе. Кацярына Лаўрыненка, фота signis.by |