Каманда Гродна-Паўднёвы перамагла на XI турніры па міні-футболе ў Слоніме +ВІДЭА |
Беларусь |
23.09.2015 14:08 |
19 верасня ў Слоніме адбыўся XI турнір па міні-футболе «Памяці св. Яна Паўла II». У гэтым годзе спартыўнае мерапрыемства сабрала 16 каманд з усёй Беларусі (Гродна — 4 каманды, Ліда, Маладзечна — 2 каманды, Сапоцкін, Мінск — 2 каманды, Баранавічы, Паставы, Брэст, Слонім, Барысаў, Докшыцы). Парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў чарговы раз прымала ўсіх удзельнікаў турніра, якія зранку сабраліся на святой Імшы, якую цэлебраваў кс. Віталь Юркевіч, гвардыян айцоў капуцынаў у Слоніме. У гаміліі святар нагадаў прысутным, што сапраўдная радасць магчымая толькі ў чыстым сэрцы чалавека.
Пасля Імшы ўдзельнікі турніра паглядзелі фільм «Хроніка турніра па футболе 2014 года». На футбольным поле да іх звярнуўся са словамі прывітання генеральны спонсар мерапрыемства Баляслаў Івашко з ААА «ВІБОТОРГ». Каманды былі падзелены на 4 групы, тры матчы ў кожнай групе вызначалі пераможцаў. Усе матчы праходзілі ў вострай барацьбе, і не аднойчы толькі пасляматчавыя пенальці дазвалялі выявіць лідара.
У матчы за 3-е месца, у якім гулялі каманды парафіі Св. Юзафа з Маладзечна і Гродна-Аўгустовак, асноўны час скончыўся з лікам 0-0. У выніку пенальці перамогу з лікам 5-4 атрымала каманда з Маладзечна. У фінальнай гульне, якая стала ўпрыгожаннем ўсяго турніра, каманда «Гродна-Паўднёвы» з лікам 2-1 перамагла каманду «Гродна-Дзевятоўка». Пасля турніра адбылася цырымонія раздачы кубкаў і медалёў, а таксама прызоў для лепшых гульцоў кожнай каманды. Усе удзельнікі атрымалі падарункі ад генеральнага спонсара.
Мерапрыемства скончылася святочнай вячэрай. Месцы, якія занялі каманды:
Відэасюжэт пра турнір, зроблены Слонім-ТБ Арганізатар кс. Артур Малафей (АлГ) |
Фотарэпартаж |