За цагляным мурам: пабрыгіцкі кляштар у Гродне падчас рэканструкцыі (фота) |
Беларусь |
29.09.2015 19:52 |
У чэрвені 2016 года ў Гродне плануюць завяршыць будаўніцтва Дома міласэрнасці, які размесціцца ў былым кляштары брыгітак XVII ст. Гродзенскі партал «Твой стыль» зазірнуў у кляштар, у якім зараз вядзецца рэканструкцыя. Былы кляштар брыгітак займае сёння адзін з кварталаў старога Гродна. Комплекс быў пабудаваны ў 1635 годзе, калі вялікі маршалак літоўскі Кшыштаф Весялоўскі і яго жонка Аляксандра заснавалі кляштар у памяць прыёмнай дачкі Грызельды, якая рана пайшла з жыцця. У 1950 годзе дзейнасць комплекса была спынена. У касцёле планавалася стварыць канцэртную залу, у іншых будынках размясціць дзіцячы сад, а пазней псіхіятрычную бальніцу.
У выніку тут быў размешчаны псіханеўралагічны дыспансер. Толькі ў 1990-х гг. касцёл зноў вярнулі вернікам.
Лямус можна назваць унікальнай для Гродна гістарычнай пабудовай. Будынак зроблены ў традыцыях беларускага народнага дойлідства — выкладзены з масіўных брусоў без выкарыстання клямараў і металічных крапяжоў. Паводле Руслана Кулевіча, «Твой стыль», (IL) |