Бр. Павел Яштэль з супольнасці палатынаў атрымаў дыяканскае пасвячэнне |
Беларусь |
12.10.2015 11:51 |
10 кастрычніка адбылося дыяканскае пасвячэнне брата Паўла Яштэля з Таварыства Каталіцкага Апостальства (палатыны). Новы дыякан паходзіць з парафіі Святых апосталаў Сымона і Юды Тадэвуша ў Воранаве. Разам з ім пасвячэнне атрымалі 7 семінарыстаў з Польшчы. Пасвячэнне ўдзяліў падчас урачыстай святой Імшы ў парафіяльна-семінарыйным касцёле Маці Божай Каралевы Апосталаў у Алтажаве (Польшча) дапаможны біскуп Варшаўска-Пражскай дыяцэзіі Марэк Саларчык.
Таксама палатыны імкнуцца ўмацоўваць еднасць сярод католікаў і заахвочваюць іх да апостальскай дзейнасці ў Касцёле, каб яго пасланніцтва стала дзякуючы гэтаму больш паспяховым. Яны падтрымліваюць еднасць і салідарнасць сярод усіх хрысціян, імкнуцца да абвяшчэння збаўчага паслання тым, хто яго яшчэ не ведае, і прыкладаюць намаганні, каб сярод усіх хрысціян існавала жывая цікавасць да місіянерства. |
Фотарэпартаж |