Педагагічная сустрэча шэфаў скаўцкага руху адбылася ў Гродне |
Беларусь |
20.10.2015 12:11 |
17-18 кастрычніка ў Гродне адбылася педагагічная сустрэча шэфаў скаўцкага руху, прысвечаная працы з хрысціянскай моладдзю. Рэно Лануа, камісар, які адказвае за развіццё скаўцкіх адзінак ва Усходняй Еўропе, правёў у парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля цырымонію прызначэння новых генеральных камісараў. Беларускія скаўты аказалі давер Юліі Чарніцкай і Паўлу Бельскаму, якія будуць займаць пасаду генеральных камісараў руху на працягу наступных трох гадоў. Па традыцыі скаўцкі дзень завяршыўся вогнішчам – педагагічным момантам, калі ўсе свае веды, думкі, таленты скаўты не саромеюцца паказаць іншым. Гэта адбываецца ў форме сцэнкі, спеву, танцу або гульні. На гэтым вогнішчы сабраныя нават пачулі оперу ў выкананні хлопцаў вандроўнікаў. Вогнішча было прысвечана тэме “Незвычайны госць”, таму на сцэне можна было пабачыць не толькі мініяцюры пра бельгійца Рэно, але і іншаземных стварэнняў, і французаў, і оперных спевакоў. |
Фотарэпартаж |