2 лістапада: зямное згасае, а Божае — ззяе |
Беларусь |
02.11.2015 00:00 |
Дзень, калі чалавечае сэрца суцішваецца ў затоеным маўчанні ўспаміну ўсіх памерлых, у Каталіцкім Касцёле прызначаны на 2 лістапада. Напярэдадні першых двух дзён лістапада спяшаемся на тую зямлю, якая прыняла ў сваё ўлонне целы нашых блізкіх, каб прывесці ў парадак кожную магілку родных, а таксама тую, якую ўжо няма каму дагледзець... І так штогод у лістападзе нашая рука пакідае знічкі, чырвоныя і жоўтыя ліхтарыкі на свежым жоўтым пяску і на ледзяным мармуры, каб спыніцца побач з агнём і надмагільным крыжам са словамі малітвы за душу дарагога чалавека.
На працягу актавы ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў, з 1 па 8 лістапада, Касцёл асабліва моліцца за памерлых. У гэты час вернікі маюць магчымасць атрымаць поўны адпуст, які можна ахвяраваць за памерлых. Для атрымання адпусту трэба быць у стане асвячальнай ласкі (прыступіць да сакрамэнту пакаяння і паяднання), прыняць святую Камунію, памаліцца ў інтэнцыях Святога Айца і наведаць могілкі. Увага! У адпаведнасці з хрысціянскай традыцыяй недапушчальна прыносіць і спажываць на могілках ежу і спіртныя напоі, а таксама класці іх на магілы. Годным знакам успаміну пра памерлых з’яўляецца запаленая на магіле свечка і кветкі, але перш за ўсё малітва.
Усё зямное — прамінае, Вечны супакой дай нашым продкам, Пане, Што паляглі ў Курапатах, Росіцы, у Аўгане, Што паляглі самі, а кагосьці проста злажыла Рука нянавісці, грэху сіла... А найбольш просім за сэрцы малыя, Аксана Ючкавіч, (AG) |