Непераможная вера: апублікаваны дакументальны збор «Рэлігійнае жыццё на Міншчыне (1918-1941)» |
Беларусь |
05.11.2015 12:39 |
Беларускія архівісты выдалі ў свет збор «Религиозная жизнь на Минщине (1918–1941 гг.): документы и материалы», які асвятляе рэаліі жыцця святароў і вернікаў розных канфесій у першы, самы крывавы, перыяд бальшавіцкага панавання ў Беларусі. Раней былі апублікаваны зборы «Праваслаўная царква на Віцебшчыне (1918-1991): дакументы і матэрыялы» і «Канфесіі на Гомельшчыне (20-30-я годы ХХ в.): дакументы і матэрыялы». Мінскі і гомельскі зборы асвятляюць гісторыю рэлігіі ва Усходняй Беларусі ў 1920-1930-я гады, калі савецкая ўлада планамерна знішчала рэлігійныя супольнасці, рэпрэсавала святароў і вернікаў, разбурала і адбірала будынкі цэркваў, касцёлаў, сінагог і мячэтаў, піша архівіст Васіль Матох. Аднак нават такі шматгадовы прыгнёт не знішчыў веру ў Бога. «Варта адзначыць, што ў канцы 1930-х партыйнае кіраўніцтва рэспублікі (БССР) неаднаразова канстатавала, што антырэлігійная праца з насельніцтвам правалілася. Нягледзячы на рэпрэсіі, актыўную антырэлігійную дзяржаўную прапаганду і дзейнасць Хаўруса бязбожнікаў, большасць насельніцтва Савецкай Беларусі (не кажучы ўжо пра далучаныя ў 1939 годзе тэрыторыі Заходняй Беларусі) не лічыла сябе атэістамі», — паведаміў складальнік збора. Аляксандр Гелагаеў |