Дзень духоўнага аднаўлення для салезіян Беларусі прайшоў у Бараўлянах |
Беларусь |
11.11.2015 12:24 |
Сустрэча, якая між іншым была прысвечана супольнай малітве за памерлых сабратоў, пачалася адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту і малітвай святога Ружанца за памерлых салезіян, якія працавалі на тэрыторыі Беларусі і былой усходняй салезіянскай акругі. Паводле салезіянскай традыцыі адарацыя скончылася малітвамі аб ласцы добрай смерці.
Біскуп пажадаў, каб салезіянская супольнасць у Беларусі не згубіла сваёй мэты, а каб у адзінстве з лакальным Касцёлам працавала для збаўлення чалавечых душаў, асабліва маладых людзей. Таксама іерарх пажадаў, каб кожны з сабратоў заўсёды знаходзіў момант для кантэмпляцыі, якая будзе праяўляцца ў рэгулярнай супольнай малітве, братэрскай сустрэчы і супольным адпачынку.
Дні духоўнага аднаўлення для салезіян у Беларусі праходзяць адзін раз у квартал. Наступная такая сустрэча адбудзецца ў лютым 2016 года ў Дзятлаве. (AG) Фота www.sdb.by |