Вернікі Беларусі разам з Францыяй у малітве |
Беларусь |
14.11.2015 17:32 |
Каталіцкі Касцёл у Беларусі складае малітвы за ахвяраў злачынных атак у Парыжы, якія адбыліся познім вечарам 13 лістапада. 14 лістапада ў мінскай архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў 18.30 адбудзецца святая Імша ў інтэнцыі загінулых і іх блізкіх. Таксама ў нядзелю, 15 лістапада, у архікатэдры пройдзе Імша ў гэтай інтэнцыі, якая транслюецца на беларускім радыё ў 8.15. Вернікі Беларусі ў гэтыя два дні моляцца за ахвяраў і іх сем’і, а таксама аб супакоі на зямлі, аб тым, каб кожны памятаў, што мы браты і сёстры, галоўным пакліканнем зямнога жыцця якіх з’яўляецца любоў адзін да аднаго. У Мінску да пасольства Францыі прыносяцца кветкі, беларусы выказваюць салідарнасць. Некаторыя палітыкі, якія каментуюць гэтую трагедыю, адзначаюць, што адказнасць за яе нясе не толькі ісламскі радыкальны тэрарызм, але і палітычныя дзеячы, для якіх прагматызм і імгненная выгада сталі вышэй за каштоўнасці. З 14 лістапада ў горадзе ўведзена «надзвычайнае становішча»: зачынены навучальныя ўстановы, мэрыі, бібліятэкі, спартыўныя залы і інш. Аксана Ючкавіч |