Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Часопіс «Маленькі рыцар Беззаганнай» можна спампаваць у pdf-варыянце
Беларусь
16.11.2015 12:51

Рэдакцыя часопіса «Маленькі рыцар Беззаганнай» выклала на афіцыйным сайце часопіса нумары выдання за апошнія пяць гадоў.

Электронныя версіі часопіса для дзяцей і падлеткаў можна праглядзець непасрэдна на сайце праз праграму READoz, або спампаваць у PDF варыянце ўжо зараз.

На афіцыйным сайце выдання размешчаны нумары часопіса з 2011 па 2015 гады.

Часопіс «Маленькі рыцар Беззаганнай» быў створаны ў 1997 годзе як дадатак да часопіса «Ave Maria». З часам ён пераўтварыўся ў самастойнае выданне.

У зразумелай гумарыстычнай форме часопіс распавядае дзецям пра тое, як паводзіць сябе ў святыні, пра гісторыю каталіцкіх святыняў Беларусі, аб'яўленні Маці Божай, пра святых Каталіцкага Касцёла і інш.

На старонках часопіса друкуецца хрысціянская літаратура для дзяцей.

У выданні змяшчаюцца творы не толькі класікаў беларускай літаратуры, але і сучасных аўтараў.

На аснове некаторых казак і коміксаў, змешчаных у часопісе, былі зняты мультфільмы для дзяцей. 

Выданне садзейнічае творчаму развіццю дзяцей - змяшчае вершы, апавяданні сваіх маленькіх чытачоў.

Марына Валасар  

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.