Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Музычным фестывалем у Смаргоні і канцэртам у Мінску салезіяне адзначылі ўспамін св. Цэцыліі
Беларусь
23.11.2015 14:28

21 лістапада ў араторыі імя св. Яна Боско ў Смаргоні прайшоў ужо пяты музычны фестываль «Цэцыліяда», а на салезіянскай пляцоўцы ў Мінску ў парафіі Св. Яна Хрысціцеля ў гонар св. Цэцыліі быў зладжаны канцэрт.

Фестываль у Смаргоні сабраў больш за 150 удзельнікаў. Акрамя смаргонскіх парафій Св. Міхала Арханёла і Св. Яна Паўла II, у ім прымалі ўдзел дзеці з  парафіі Маці Божай Успамогі Хрысціян у Бараўлянах. Смаргонская «Цэцыліяда» з кожным годам прыцягвае ўсё больш творчых людзей, для якіх фестываль становіцца добрай магчымасцю знайсці новых сяброў, узбагаціць сваё жыццё, але перш за ўсё — праславіць  нябеснага Айца і падзякаваць Яму за атрыманыя таленты. Стала прыгожай традыцыяй, што на свята музыкі і спеву з радасцю заўсёды прыбываюць розныя гурты і школы. Сёлета ў V фестывалі прымалі ўдзел дзіцячы ансамбль танца «Мішуткі», вучні Музычнай школы імя Кл. Агінскага і Дзіцячай школы мастацтва г. Смаргоні. Пра гэта піша Наталля Субко.

Канцэрт жа ў Мінску ўвечары сабраў у капліцы ўсіх парафіяльных музыкантаў, як прафесійных, так і аматараў. З кожным годам колькасць жадаючых падзяліцца з іншымі сваімі музычнымі талентамі павялічваецца, піша Антон Вайтушка.

Падчас святочнага канцэрта на сцэне выступілі дзіцячы хор, падлеткі, моладзь, удзельнікі суполкі «Адкрытыя сэрцы» і парафіяльны хор пад кіраўніцтвам Алены Пікус. Таксама свае хіты выканаў парафіяльны гурт «Небасхіл».

Паводле sdb.by, (AYU)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.