Прадстаўнікі манаскіх Інстытутаў і Таварыстваў апостальскага жыцця ў Беларусі сабраліся на чарговае пасяджэнне |
Беларусь
|
27.11.2015 16:14 |
25 лістапада ў «Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі адбылося трэцяе пленарнае пасяджэнне Вышэйшых настаяцеляў, дэлегатаў і прадстаўнікоў мужчынскіх і жаночых манаскіх Інстытутаў і Таварыстваў апостальскага жыцця ў Беларусі.
Сустрэча пачалася святой Імшой, якую ўзначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB, прызначаны на апошнім пасяджэнні епіскапату Беларусі адказным за кантакты з кансэкраванымі асобамі Беларусі.
У гаміліі біскуп адзначыў, як важна, каб кансэкраваныя асобы перажывалі стан манаскага жыцця ў глыбокай еднасці і адзінстве і былі прыкладам гэтай жа еднасці для іншых. Таксама іерарх звярнуў увагу, што адзінства немагчыма, калі ў адносінах паміж людзьмі адсутнічае шчырасць.
Пасля сумеснай святой Імшы і перапынку на каву ўдзельнікі сустрэчы пачалі працоўныя заняткі, на якіх былі закрануты разнастайныя пытанні, што датычылі перажывання Года кансэкраванага жыцця ў Беларусі.
Сустрэча завяршылася благаслаўленнем, якое ўдзяліў усім прысутным біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB.
А. Міхаіл Цвячкоўскі МІС, (AG)
|
Фотарэпартаж |