Арцыбіскуп Гуджэроцці на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі: «Каталіцкі Касцёл і Папа Рымскі вельмі паважаюць беларускі народ» |
Беларусь |
04.12.2015 15:18 |
Каталіцкі Касцёл, Папа Францішак вельмі паважаюць беларускі народ. Пра гэта 4 снежня заявіў арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці з нагоды завяршэння дыпламатычнай місіі ў Беларусі на сустрэчы з кіраўніком беларускай дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам. Арцыбіскуп шчыра падзякаваў Прэзідэнту Беларусі за добрыя словы ў свой адрас і за прадастаўленую магчымасць сустрэчы. «Для мяне вялікі гонар сустракацца з Вамі, і гэта не першы раз. Мы гаварылі заўсёды вельмі шчыра. Мы адчуваем, што любім гэты народ. Любоў азначае, што ўсё можна гаварыць і сардэчна разумець адзін аднаго. Важна ўсё рабіць ад сэрца», — сказаў каталіцкі іерарх. Пры гэтым арцыбіскуп заўважыў: «Мне сумна, я гавару Вам гэта шчыра, таму што тут мне было добра жыць і працаваць».
«Асабліва цікава было для мяне, калі я сустракаўся са звычайнымі людзьмі. Спадзяюся, што я змог даць хоць трошачкі цяпла і паказаць, што Каталіцкі Касцёл, Папа Рымскі вельмі паважае беларускі народ. І не толькі паважае, але і любіць гэты сціплы, вельмі добры беларускі народ», — дадаў іерарх. Паводле БЕЛТА |