| «Крылы матыля»: сустрэчу на тэму паклікання жанчыны правялі сёстры дамініканкі |
| Беларусь |
| 09.12.2015 10:55 |
|
Інструкцыяй для прысутных стала кніга Быцця, у якой была разгледжана задума і мэта стварэння жанчыны. Пакліканне жанчыны было параўнана з матылём, які праходзіць стадыі свайго перамянення: прыгажосць матыля можна ўбачыць толькі ў святле. Час адарацыі быў момантам, калі кожная з удзельніц магла бачыць сваю прыгажосць у святле Хрыста. Кульмінацыяй сустрэчы стала святая Імша, якую ў інтэнцыі ўсіх прысутных цэлебраваў кс. Уладзімір Марушэўскі SСhr. На заканчэнне кожная з дзяўчат атрымала незвычайнае заданне. Шмат цёплых успамінаў, новых знаёмстваў і цікавых думак засталося ва ўдзельніц.
С. Міхаліна Маркевіч ОР |
| Фотарэпартаж |


19 дзяўчат, нібы матылі, зляцеліся ў суботні снежаньскі дзень на сустрэчу да сясцёр дамініканак. Тэмай сустрэчы была таямніца паклікання жанчыны.
для друку