Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Гродзенская семінарыя заняла 11-е месца на турніры па настольным тэнісе ў Польшчы
Беларусь
09.12.2015 15:59

У апошнія дні лістапада ў Чэнстахове (Польшча) адбыўся турнір па настольным тэнісе, у якім удзельнічалі прадстаўнікі Вышэйшых духоўных семінарый.

За званне чэмпіёна і кубак змагаліся 14 каманд з дыяцэзіяльных і законных семінарый, у тым ліку адна з Беларусі. Па традыцыі ў спаборніцтвах прынялі ўдзел навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.

Каманда з Беларусі заняла 11-е месца. Аднак, нягледзячы на вынікі спаборніцтваў, галоўнай мэтай турніру, як сцвярджаюць удзельнікі, з’яўлялася не перамога, а духоўнае ўзрастанне ў любові і падтрымцы адзін аднаго. Хоць заўсёды хтосьці павінен перамагчы, на самой справе ў такім турніры няма тых, хто прайграў. Пацвярджэннем гэтага з’яўляецца, напрыклад, невялікі кубак, уручаны кожнай камандзе, і памятны падарунак для кожнага з гульцоў.

Чэмпіёнам турніру стала ў гэтым годзе каманда семінарыстаў з Беластока.

Турнір па настольным тэнісе паміж духоўнымі семінарыямі – гэта не толькі сухі пералік датаў, лічбаў і назваў. Найперш гэта гісторыя ўзаемнай любові і асабістых адносін. Таксама гэта гісторыя людзей вялікага сэрца, для якіх спорт – не толькі спаборніцтвы, але і выхад па-за сябе, у напрамку іншага чалавека.



У межах спаборніцтваў семінарысты наведалі капліцу цудатворнага абраза Маці Божай Чэнстахоўскай на Яснай Гары. На малітве яны прасілі, каб Яснагорская Пані падтрымлівала іх планы, каб праз спорт узрасталі святары па меры нашага часу, якія будуць з поўнай адданасцю служыць на ніве Пана.

Кс. Юрый Марціновіч

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.