Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Помнік на магіле Рыгора Барадуліна асвецяць 26 снежня |
Беларусь |
23.12.2015 14:47 |
Адкрыццё і асвячэнне помніка Рыгору Барадуліну на Бутаўскіх могілках ва Ушачах адбудзецца 26 снежня. Рыгор Барадулін памёр 2 сакавіка 2014 года ў Мінску. Згодна з апошняй воляй паэта, быў пахаваны поруч з мамай у родных Ушачах. Пакінуў запавет: «Калі я адыду, пастаўце мне / Сівы валун і крыж на валуне…»
Грошы на помнік народнаму паэту збіралі ўсім светам, з усёй краіны перадавалі жорны для аздаблення пахавання. Чынную ўсебаковую дапамогу аказаў Ушацкі райвыканкам. Вырабіў помнік з валуна скульптар Ігар Засімовіч. 16 лістапада 2015 года супрацоўнікі Авіяцыі МНС Беларусі пры дапамозе верталёта Мі-8 апусцілі 2,5-тонны валун на магілу. (AYU) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.