Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка павіншаваў хрысціян Беларусі, якія святкуюць Божае Нараджэнне 25 снежня |
Беларусь
|
25.12.2015 07:06 |
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў віншаванні з Божым Нараджэннем хрысціянам Беларусі, якія святкуюць яго 25 снежня.
«Дарагія суайчыннікі!
Маральныя і духоўныя арыенціры для многіх пакаленняў нашых продкаў былі сфарміраваны хрысціянскай верай, якая ўвасабляе высокія ідэалы гуманізму, справядлівасці і міласэрнасці. Вялікая ўрачыстасць доўгачаканага свята зноў, як і стагоддзі таму, дорыць радасць і надзею, натхняе на добрыя справы і ўчынкі», — гаворыцца ў віншаванні.
«Адклікаючыся на гэты заклік ва ўмовах сучаснай цывілізацыі, мы павінны сумеснымі намаганнямі ўмацоўваць у грамадстве сапраўдныя каштоўнасці і традыцыі, садзейнічаць развіццю адносін міру і добрасуседства», — адзначае Прэзідэнт.
«Сардэчна жадаю вам моцнага здароўя, даўгалецця і працвітання.
Няхай у вашых дамах будуць утульнасць і дастатак, у сем’ях пануюць любоў і ўзаемапавага, у душы будзе мір і шчасце», — дадае кіраўнік дзяржавы.
Паводле афіцыйнага Інтэрнэт-партала Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
(AG)
|