Ксёндз Уладзіслаў Завальнюк: «Веру, што на Чырвоным касцёле будзе свая пасека з пчоламі» |
Беларусь |
29.12.2015 10:44 |
Пробашч сталічнай парафіі Свв. Сымона і Алены кс. Уладзіслаў Завальнюк у інтэрв’ю БЕЛТА распавёў пра планы ўладкаваць на даху Чырвонага касцёла ў Мінску пчаліную пасеку. Святар таксама патлумачыў, чаму не варта асцерагацца есці «гарадскі» мёд.
— Летам СМІ паспяшаліся паведаміць аб тым, што ў Чырвоным касцёле з’явілася пасека. Аднак неўзабаве высветлілася, што ніякіх вулляў там няма... У Парыжы вуллі размешчаны на тэатры «Гранд-опера» і на саборы Парыжскай Божай Маці, усяго ў сталіцы Францыі больш за 300 вулляў. У Ванкуверы з 2005 года пчолы прапісаліся нават у гарсавеце! — А як быць з якасцю гарадскога мёду, ці будзе ён экалагічна чысты?
«Пчолы пажылі тут, на верхняй пляцоўцы зімовага саду, літаральна тыдзень. Пасля прыйшлося вывезці іх адсюль...» У Еўропе выкарыстоўваецца стандарт «Еўра 5» — гэта паліва з высокай ступенню ачысткі. На ўсіх беларускіх АЗС ужо на працягу года таксама прадаецца дызельнае паліва экастандарту «Еўра 5», самае бяскрыўднае па ўтрыманні рэчываў, якія выкідваюцца ў атмасферу з выхлапной трубы аўтамабіля. Згараючы ў рухавіку, паліва амаль не забруджвае прыроду. Баяцца, што мёд з гарадскіх раслін будзе брудным і няякасным, не варта. Наадварот, гарадскі мёд часта аказваецца чысцейшым за аграрны! Гэта адбываецца таму, што многія сельскагаспадарчыя культуры ў вёсках апрацоўваюцца пестыцыдамі, якія могуць трапіць у нектар, а адтуль у мёд, а ў гарадах ядахімікаты не прымяняюцца. У пчалы моцна развіты інстынкт самазахавання. Яна ўджаліць толькі пры самаабароне, калі вы, да прыкладу, на яе моцна надавіце. Таму турбавацца прыходам пчол гараджанам не варта.
Пчалаводы, карыстаючыся нагодай, звярнуліся да яго з просьбай прызначыць апекуна, капелана. Біскуп указаў на мяне, а неўзабаве Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч выпісаў дакумент, у якім указана, што я афіцыйна з’яўляюся капеланам пчалаводаў Беларусі. У мінулым годзе мы зарэгістравалі арганізацыю БелАПіЮніон (саюз арганізацый пчалаводаў — Catholic.by), на з’ездзе якой мяне выбралі старшынёй. Японія стала першым спажыўцом мёду і праполісу ў свеце, і японцы займаюць першае месца на планеце па доўгажыхарству. Стогадовую мяжу пераадольваюць, як правіла, тыя, хто займаецца пчалярствам, а таксама члены іх сем’яў. БелАпіЮніон прапаноўвае каскадны варыянт увядзення мёду ў штодзённы рацыён у санаторыях, дзіцячых садах, у школах: так званы альтэрнатыўны падыход — калі на сталах стаіць цукар і мёд, а людзі самі робяць свой выбар на карысць таго ці іншага прадукта. Вельмі падрабязна пра карысць мёду для здаровага ладу жыцця я напісаў у кнізе «Мёд і малако здаравей за цукар». У гэтым годзе выйшла цікавая кніга «Гарадскія пчолы ў розных краінах свету».
Беларусь, на жаль, пакуль такімі дасягненнямі не можа парадавацца. У 1996 годзе ў нас налічвалася 495 тысяч пчоласем’яў, а ў 2011-м — толькі 223 тысячы. Па розных прычынах не стала больш за паловы пасек — ёсць пра што задумацца. Беларусь — краіна, дзе шмат кветак, лугоў і лясоў. Кожны квадратны метр літаральна напоўнены водарам, дзякуючы чаму ёсць лішак здаровага мёду, трэба толькі захацець яго збіраць. У Іране і Эфіопіі да нядаўняга часу быў вельмі нізкі ўзровень развіцця пчалаводства — у сілу геаграфічных асаблівасцяў. Сёння гэтыя краіны перайшлі на рамачныя вуллі, рэзка ўзрастае вытворчасць, і тая ж Эфіопія ўжо ўвайшла ў дзясятку асноўных вытворцаў мёду ў свеце. А няўжо Беларусь не мае прыроднай базы і патэнцыялу? — На рынку, і гэта не сакрэт, часам можна нарвацца на фальсіфікат мёду. Як быць?
Мы плануем праводзіць агульнабеларускія святы мёду, ярмаркі, дзе будзе прапаноўвацца натуральны высокаякасны беларускі мёд. Праводзячы штогадовыя конкурсы юных пчаляроў, імкнёмся прабудзіць у моладзі жаданне палюбіць гэтую прафесію (...) Інтэрв’ю цалкам на рускай мове на сайце БЕЛТА, (IL) |