Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
З новым, 2016 годам, дарагія!
Беларусь
01.01.2016 00:00

«Новы год пачаўся ў Адвэнце, –
Скажа строга пробашч ці сястра, –
Снежня прыканец, паверце,
Невядомая тут нам мяжа...»

Ціха сядзеш і ў думцы хуткай
Аббяжыш гісторыі ты світ.
Добра, распачаўся ў Адвэнце,
І яшчэ разок – як новы від.

Будзе ж хай ён новым шанцам
Для надзеі, міру і дабра.
Самым злосным галадранцам
Стане хай «буждением от сна»,

Самым ціхім і нясмелым будзе
Хай адвагаю і клічам перамог,
Хай гарачым будзе нават студзень,
І каб Бог ад страхаў засцярог!

Самым слабым хай ён стане моцай,
На якую прыклад пададуць,
Хто ідзе далей і трошкі збочыць
не дазволіць, як і прысягнуць
над хлуснёй, над смерцю, несвабодай,
над ілжывым сведчаннем, імглой,
за якой хаваецца чарода
баязліўцаў і стаіць чаргой
ланцужок, што колісь адракліся
ад надзеі, веры і святла.

У новым годзе каб не павяліся
За грахом і цемраю граха!

У новым годзе каб паўней удыхнулі
Веліч неба і прастор нябёс,
І спіны пад ветрам не прагнулі,
А каб ён да Праўды нас панёс.

З Новым годам!

З усмешкаю і малітваю рэдакцыя catholic.by


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.