Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
2016 год у Беларусі на дзяржаўным узроўні аб’явяць Годам культуры
Беларусь
30.12.2015 10:22

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 снежня падпісаў указ нумар 522 «Аб аб'яўленні 2016 года Годам культуры». Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу кіраўніка краіны.

Указ прыняты ў мэтах аб'яднання інтэлектуальных і духоўных сіл грамадства для вырашэння задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, захавання гісторыка-культурнай спадчыны, развіцця народных традыцый, выхавання ў грамадзян любові да Айчыны, а таксама падтрымкі творчых ініцыятыў.

Ураду даручана сумесна з аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам распрацаваць і зацвердзіць рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні ў 2016 годзе Года культуры, які закранае ўсе сферы дзейнасці (культура вытворчасці і земляробства, культура сямейных адносін і быту, культура добраўпарадкавання населеных пунктаў).

Значная ўвага будзе ўдзелена мерапрыемствам у сферы мастацкай культуры, якая з'яўляецца адным з асноўных сродкаў выхавання ў моладзі патрыятызму і павагі да Радзімы. Таксама прадугледжваецца комплекс мерапрыемстваў, звязаны са знакавымі для культуры Беларусі юбілейнымі датамі

БЕЛТА

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.