Духоўны жаўнер нашай краіны, які ў гэты дзень – 3 студзеня – адзначае 70-гадовы юбілей, моцнай веры і нязгаснай надзеі на шляху да вяртання нашай краіне Эдэма!
Віншуем, дарагі Мітрапаліт Тадэвуш! r  На шляху да вяртання Эдэма
Цягнік ізноў імчыць наперад І за вакном чужы-свой край, Літвы ўзгорак, наш палетак, І думак колькі – дрэваў гай... Сягоння ўвечары ў Адэльску, Я на радзіме гавару. Люблю мой край, не па-ангельску, А па-сыноўску адхаджу У свет шырокі і далёкі, Паўсюдны дзе Касцёл снуе. Яго слуга я ўпалашчокі, Хай сівер нават абдае Услед іду, бягу і еду За чалавекам і Хрыстом, Люблю размову і бяседу, І чалавек – паэтаў зном – Мне западае ў памяць, думкі, У агульны ланцужок падзей, Якія ў галаве, бы клункі, Нашу ўлетку і ў завей, У часіны светлыя й святыя, У хвіліны сумныя й ліхія, Нашу, каб потым падзяліцца І ў малітве пахіліцца, Каб стаць прад Маці, перад Сынам І падзяліцца, каб не дзівам, А простым словам ці жыццём, Людской бядою, забыццём На праўду Божую, надзею... Прашу ж на ласку пашчырэй Той свет, той край, Дзе я радзіўся, Той край, краі, Дзе я вучыўся. Той край, куды я зноў вярнуўся, І край, якім я ганаруся. Яму служыць хачу жаўнерам, У Хрысце каб адраджаць надзеям, Хай стане вобразам Эдэма, Таму жыву, у гэтым вера!.. Кадры з фільма “На шляху да вяртання Эдэма...” У галоўнай ролі – Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Споведзь, кадр 26

Ровары, кадр 69

Ровары: паспрабуй дагнаць, кадр 74

Ровары: падарунак, кадр 89

Святыні: узвядзенні і ўсталяванні, кадр 96
Святыні: гонар і радасць, кадр 103
Святыні: не спыняцца будаваць!, кадр 112
Футбол: не спыніць, не стрымаць!, кадр 145

Байкеры: яшчэ экстрыму не пашкодзіць, кадр 154

Радасць: "Радуйцеся з тымі, хто радуецца, плачце з тымі, хто плача" (Рым 12, 15), кадр 162 (Працяг будзе)
|