Айцу Чэславу Курэчку прысуджана прэмія Прэзідэнта «За духоўнае адраджэнне» |
Беларусь |
31.12.2015 14:59 |
Пробашчу парафіі Святой Тройцы ў Росіцы а. Чэславу Курэчку МІС прысуджана прэмія Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі «За духоўнае адраджэнне». Як адзначае БЕЛТА, святару прысуджана прэмія за важны ўнёсак у захаванне міжканфесійнага міру і нацыянальнай згоды, а таксама за актыўны ўдзел у духоўна-асветніцкай дзейнасці Беларусі і прапаганду здаровага ладу жыцця. Прэмія а. Чэслава Курэчкі стала пятай па ліку прэміяй каталіцкім дзеячам за ўсю гісторыю яе ўручэння.
(IL) |