Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Прэзідэнт Беларусі павіншаваў Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча з 70-годдзем |
Беларусь
|
03.01.2016 12:37 |
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча з 70-годдзем з дня нараджэння.
«Сёння Рыма-Каталіцкі Касцёл у Беларусі актыўна развіваецца і плённа працуе ў грамадскай, дабрачыннай і сацыяльнай сферах», — гаворыцца ў віншаванні.
Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што пастырская і духоўная дзейнасць Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча і ў далейшым будзе садзейнічаць умацаванню хрысціянскіх традыцый, грамадзянскага міру і згоды, развіццю канструктыўных адносін паміж дзяржавай і Рыма-Каталіцкім Касцёлам.
Паводле афіцыйнага Інтэрнэт-партала Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (AG)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.