Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Сустрэча міністрантаў салезіянскіх парафій прайшла ў Смаргоні
Беларусь
11.01.2016 14:25

8-10 студзеня ў араторыі імя св. Яна Боско ў Смаргоні адбылася сустрэча міністрантаў, якія служаць у салезіянскіх парафіях ва ўсёй Беларусі: у Мінску, Дзятлаве, Бараўлянах, Смаргоні.

Сустрэча пачалася прывітальным словам кс. Паўла Шчарбіцкага SDB, які прапанаваў удзельнікам мудра карыстацца часам, уважліва слухаць арганізатараў і рабіць тое, што прапануецца, а не тое, што хочацца.

Ксёндз Уладзімір Кабак SDB у канферэнцыі звярнуў увагу хлопцаў на тое, як быць сапраўдным мужчынам. Асабліва адзначыў святар такія мужчынскія рысы, як адказнасць, адвага, ахвярнасць, мужнасць. Таксама кс. Уладзімір Кабак заклікаў міністрантаў не баяцца мудра выбіраць добрыя мэты ў сваім жыцці.



Падчас сустрэчы хлопцы маглі паразважаць аб тым, якімі яны з’яўляюцца міністрантамі, які маюць знешні выгляд і як ставяцца да сваіх абавязкаў.

У межах сустрэчы хлопцы ўдзельнічалі ў святых Імшах, маліліся на Брэвіярыі, мелі магчымасць рабіць рахунак сумлення і прыступіць да сакрамэнту пакаяння.

У гэтыя тры дні міністранты ўзбагачаліся не толькі духоўна, але і фізічна: гулялі і забаўляліся, удзельнічалі ў віктарыне, смачна елі.

Сустрэча завяршылася пасля абеду 10 студзеня падвядзеннем вынікаў.

Паводле www.sdb.by


(AG)

Фота www.sdb.by

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.