Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Апосталкі Змёртвыхпаўстання прынялі ўдзел у рэкалекцыях у Наваполацку
Беларусь
12.01.2016 11:57

З 8 па 10 студзеня ў кляштары сясцёр змёртвыхпаўстанак у Наваполацку прайшлі рэкалекцыі для апосталак Змёртвыхпаўстання.

Рэкалекцыі праводзілі кс. Мікалай Ціхановіч і с. Марыя Магдалена. На заканчэнне апосталкі аднавілі прысягу, каб жыць, працаваць і служыць Богу паводле Рэгулы Змёртвыхпаўстання.

Апосталкі Змёртвыхпаўстання – таварыства свецкіх жанчын, з’яднаных з Супольнасцю Сясцёр Змёртвыхпаўстанак, якія жывуць паводле Рэгулы, зацверджанай Касцёлам.

Мэтай апосталак Змёртвыхпаўстання з’яўляецца аддаванне хвалы Богу жыццём і працай. Яны пакліканы да абвяшчэння той праўды, што Езус Хрыстус уваскрос і з’яўляецца нашым супакоем, надзеяй і радасцю. Апосталкі Змёртвыхпаўстання рэалізуюць сваё хрысціянскае пакліканне, жывучы ў свеце і выконваючы свае сямейныя і прафесійныя абавязкі.

Апосталкай можа быць кожная каталічка, якая мае шчырую інтэнцыю распазнаваць і выконваць Божую волю ў штодзённым жыцці, а таксама
прагненне жыць духам супольнасці.

С. М. Магдалена Дзевульска, (AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.