Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Пасол Беларусі Сяргей Алейнік здзейсніў працоўную паездку ў Ватыкан |
Беларусь
|
15.01.2016 19:55 |
10-13 студзеня адбылася працоўная паездка ў Ватыкан Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Вялікабрытаніі, а таксама пры Святым Пасадзе па сумяшчальніцтве Сяргея Алейніка.
Пасол прыняў удзел у навагодняй аўдыенцыі Папы Францішка для дыпламатычнага корпусу, акрэдытаванага пры Святым Пасадзе, у ходзе якой адбылася кароткая размова Сяргея Алейніка з Пантыфікам.
У межах прабывання ў Ватыкане прайшлі сустрэчы Пасла Беларусі з Дзяржаўным Сакратаром Папы Францішка кардыналам П’етро Паралінам, Сакратаром па адносінах з дзяржавамі Дзяржаўнага сакратарыяту Ватыкана арцыбіскупам Полам Галахерам і старшынёй Папскай рады па культуры кардыналам Джанфранко Равазі. Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Ватыканам, а таксама правядзенне двухбаковых мерапрыемстваў у 2016 г.
Паводле Прэс-службы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
(AG) Фота Прэс-службы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.