Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Пастар Уладзімір Татарнікаў прызначаны прадстаўніком архіепіскапа Евангельска-Лютэранскай Царквы ў Беларусі
Беларусь
27.01.2016 15:43
26 студзеня архіепіскап Евангельска-Лютэранскай Царквы (ЕЛЦ) Дзітрых Браўэр прызначыў пастара Уладзіміра Татарнікава сваім прадстаўніком на тэрыторыі Беларусі.

«З мэтай аб’яднання і развіцця лютэранскіх абшчын Беларусі пастар Уладзімір Татарнікаў прызначаецца прадстаўніком архіепіскапа Евангельска-Лютэранскай Царквы ў Беларусі», — паведамляецца ў пасведчанні аб прызначэнні.

Пастар Уладзімір Татарнікаў мае права ад імя архіепіскапа прадстаўляць інтарэсы евангельскіх лютэран на міжканфесійных сустрэчах, у дзяржаўных органах і царкоўных арганізацыях на тэрыторыі Беларусі.

Лютэранскія абшчыны з 1998 года ўваходзілі ў склад Евангельска-Лютэранскай Царквы ў Расіі, Украіне, Казахстане і Сярэдняй Азіі. У 2009 годзе паміж аўтаномнымі абшчынамі і архіепіскапам ЕЛЦ было падпісана пагадненне аб духоўным адзінстве і апецы з боку ЕДЦ у Расіі.

Пастар Уладзімір Татарнікаў нарадзіўся 3 красавіка 1986 года ў Вілейцы. У 2004 годзе скончыў школу ў Віцебску, дзе вучыўся ў ліцэйскім класе з культуралагічным ухілам, і паступіў на аддзяленне Тэалагічнай семінарыі ЕЛЦ у Санкт-Пецярбургу. У 2009 годзе скончыў семінарыю па спецыяльнасці тэолаг, бакалаўр тэалогіі. 12 кастрычніка 2009 года быў ардынаваны архіепіскапам Эдмунтам Ратцам на духоўную пасаду пастара на служэнне ў лютэранскіх абшчынах Беларусі.

З сакавіка 2009 года з’яўляецца пастарам лютэранскіх абшчын Гродна і Віцебска.

Паводле luther.by, (IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.