Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
2015 год стаў рэкордным па колькасці немаўлят за апошнія 20 гадоў |
Беларусь |
27.01.2016 17:43 |
Рэкордная колькасць дзяцей нарадзілася ў Беларусі ў 2015 годзе. Пра гэта паведаміла намеснік прэм’ер-міністра Наталля Качанава на выніковай калегіі Міністэрства аховы здароўя. Як перадае БЕЛТА, рэкордным годам па колькасці немаўлят лічыўся 2014 год, калі на свет з’явілася 118, 5 тысяч дзяцей. Аднак 2015-ты стаў яшчэ больш паспяховым у гэтым плане — у Беларусі нарадзілася 119 506 дзяцей. «Гэта цудоўнае дасягненне», — адзначыла віцэ-прэм’ер. Таксама згодна з вынікамі мінулага года смяротнасці маці падчас родаў не зафіксавана. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.