Беларусы занялі 6-е месца на чэмпіянаце Еўропы сярод святароў па міні-футболе ў Славакіі |
Беларусь | |||||||||||
05.02.2016 12:17 | |||||||||||
У славацкім горадзе Міхайлаўцы завяршыўся Х чэмпіянат Еўропы па міні-футболе сярод каталіцкіх святароў. Беларуская каманда сярод 15 зборных заняла 6-е месца. У матчы за 5-е месца зборная Беларусі саступіла камандзе святароў з Венгрыі. Перамогу ў турніры атрымалі партугальцы. Срэбра — у каманды з Польшчы, замкнулі тройку лідараў харваты. Гаспадары чэмпіянату — зборная Славакіі — занялі 7-е месца. Варта адзначыць, што фінальную гульню турніру паміж Польшчай і Партугаліяй анлайн транслявалі на сайце мясцовага каталіцкага тэлебачання. Прыклад праз спорт Упершыню ідэя правядзення чэмпіянату зарадзілася ў Аўстрыі. У 2003 годзе ў гэтай краіне ўпершыню прайшоў чэмпіянат па міні-футболе сярод святароў. Тады ў першынстве прымала ўдзел восем каманд. Першапачаткова чэмпіянат праводзіўся раз на два гады, але з 2011 года адбываецца кожны год.
6-е месца на еўрапейскім чэмпіянаце — адзін з лепшых вынікаў беларускай каманды за ўсю гісторыю яе ўдзелу. У складзе беларускай каманды (на фота ўверсе) было заяўлена 11 гульцоў:
1-е месца — Партугалія
|
|||||||||||
Фотарэпартаж |