Каталіцкія скаўты здзейснілі вандроўку на каноэ па зімняй рацэ |
Беларусь |
05.02.2016 14:12 |
Падчас чарговай педагагічнай сустрэчы для звязовых хлопцы на суткі ператварыліся ў індзейцаў. 30-31 студзеня на рацэ Вузлянка (Мядзельскі раён) беларускія каталіцкія скаўты прайшлі 12 км на каноэ. Знайшоўшы добрае месца для начоўкі, скаўты высадзіліся і пабудавалі індзейскія вігвамы. У вігвамах яны і начавалі, нават наракалі, што тэмпература была каля нуля — напачатку быў план спаць у -10. За вячаровым вогнішчам у зімовым лесе прагучала канферэнцыя пра скаўцкі летнік і тое, на што трэба звярнуць увагу пры яго арганізацыі. Падчас дыскусіі на тэму «Як зацікавіць сучаснага скаўта хадзіць на зборкі» быў складзены план, як выкарыстаць мабільныя тэлефоны ў выхаваўчых мэтах. Падчас вандроўкі скаўты запісалі кароткае відэа пра свае прыгоды. Catholic-scouts.by (АлГ) |