Мінская супольнасць свецкіх францішканаў папоўнілася новымі членамі |
Беларусь |
08.02.2016 14:15 |
6 лютага мінскую супольнасць ІІІ францішканскага ордэна свецкіх наведала нацыянальная настаяцельніца ордэна с. Марыя Эталь OFS з Гродна. У цэнтры сустрэчы, якая адбывалася ў мінскім касцёле Найсвяцейшай Тройцы на Залатой Горцы, была цэлебрацыя супольнай Эўхарыстыі, падчас якой пяць новых членаў былі прыняты ў навіцыят, дзве сястры склалі першыя абяцанні евангельскага жыцця і адна сястра аднавіла часовыя абяцанні.
У гаміліі а. Арыюш Малыска OFM Cap, пробашч парафіі Св. Францішка, наблізіў удзельнікаў цэлебрацыі да глыбейшага разумення сэнсу манаскага жыцця, а таксама адзначыў ролю адпаведнага ўдзелу свецкіх вернікаў у элементах гэтага жыцця. Пасля заканчэння святой Імшы ў братэрскай атмасферы прайшла сустрэча свецкіх францішканаў з с. Марыяй Эталь OFS.
|