Падручнік с. Нунэ Цітаян MSF адзначаны на XXIII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы |
Беларусь |
13.02.2016 13:48 |
Камплект каляровага дапаможніка і сшытка для 6-га класа «Езус Хрыстус — Валадар і Збаўца», аўтарам якога з’яўляецца сястра Нунэ Цітаян MSF з Кангрэгацыі Сясцёр Місіянерак Святой Сям’і, на XXIII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы адзначаны ў традыцыйным конкурсе «Мастацтва кнігі-2016».
фота Міколы Новікава Тэмы падручніка скіраваны на вывучэнне Новага Запавету і ахопліваюць яго найважнейшыя сюжэты ад звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі да мукі і ўваскрасення Езуса Хрыста, заснавання Касцёла і жыцця першых хрысціянскіх супольнасцяў. Супрацоўнік выдавецтва «Pro Christo» Алег Глекаў з дыпломам ІІ ступені, Конкурс «Мастацтва кнігі» традыцыйна вызначае лепшыя кнігі экспанентаў выстаўкі за мінулы год.
фота Аксаны Ючкавіч Праграма выстаўкі ўключае ў сябе больш за 200 мерапрыемстваў, сярод якіх прэзентацыі кніжных навінак і сустрэчы з беларускімі і замежнымі аўтарамі. (IL) Рэдакцыя Catholic.by далучаецца да віншаванняў выдавецтва «Pro Christo». Дзякуем за вашу працу і жадаем плёну ў далейшай кнігавыдавецкай дзейнасці! |