У Мінску назіраюць самыя высокія паказчыкі нараджальнасці за апошнія 20 гадоў |
Беларусь |
18.02.2016 09:28 |
Пра гэта са спасылкай на старшыню камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Міндзяржвыканкама Жанну Рамановіч паведамляе БЕЛТА. Паводле слоў Жанны Рамановіч, усвядомленае бацькоўства і асноўныя меры сацыяльнай падтрымкі дазволілі павялічыць у сталіцы долю другіх нараджэнняў у агульнай лічбе нованароджаных з 35,6 працэнта да 39,1 працэнта. «Паслядоўная і комплексная работа па рэалізацыі сямейнай палітыкі дазволіла дасягнуць самых высокіх паказчыкаў нараджальнасці за апошнія 20 гадоў», — упэўнена Жанна Рамановіч. У той жа час у Мінску расце і колькасць шматдзетных сем’яў. «Штогод колькасць шматдзетных сем’яў павялічваецца ў сярэднім больш чым на адну тысячу. За 2011-2015 гг. — на 5 607 сем’яў», — зазначыла кіраўнік профільнага камітэта гарвыканкама. |