Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рэкалекцыі для свецкіх членаў Аб’яднання Каталіцкага Апостальства прайшлі ў Баранавічах
Беларусь
21.02.2016 12:39

12-14 лютага ў доме айцоў вербістаў у Баранавічах адбыліся рэкалекцыі для супольнасці свецкіх членаў Аб’яднання Каталіцкага Апостальства.

Духоўныя практыкаванні праводзілі кс. Алег Грыгаровіч SAC і с. Наталля Пецкялюн SAC. Удзел у іх прынялі 15 чалавек.

Галоўнай тэмай разважанняў было тое, як стаць прыладай Божай Міласэрнасці і быць шчаслівым.
 
Канферэнцыі, медытацыі, супольная адарацыйная малітва і вельмі жывыя дыскусіі былі на рэкалекцыях своеасаблівай прэлюдыяй да ажыццяўлення ўсяго таго, што з Божай дапамогай удзельнікам удалося зразумець і перажыць.



Падчас апошняй святой Імшы адбылося рассыланне Апосталаў Міласэрнасці з урачыстым благаслаўленнем.

Здзівіць іншых сваёй міласэрнасцю сталася для ўдзельнікаў супольным прагненнем і адчыненым шляхам да пошукаў зручных выпадкаў для гэтых учынкаў.

С. Наталля Пецкялюн SAC, (AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.