Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Прыміцыйная Імша ўраджэнца Беларусі а. Уладзіміра Лапацкага OCist прайшла ў польскім Енджэёве |
Беларусь |
24.02.2016 14:37 |
У другую нядзелю Вялікага посту ўраджэнец Беларусі новапрэзбітэр а. Уладзімір Лапацкі OСist з супольнасці айцоў цыстэрцыянцаў канцэлебраваў сваю прыміцыйную Імшу ў кляштарным касцёле. Айцец Уладзімір Лапацкі OCist разам з айцом Бруна Патарэвічам OCist атрымалі прэзбітэрскае пасвячэнне напярэдадні з рук біскупа Яна Пятроўскага. Напачатку літургіі айцец Веслаў Кундэра OCist распавёў вернікам пра дарогі паклікання новапрэзбітэраў, а таксама заахвоціў да ахвярнай малітвы ў іх інтэнцыі. Гамілію да прысутных прамовіў прыёр а. Ян Струмілоўскі OCist. |
Фотарэпартаж |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.