26-28 лютага ў Вадавіцах (Польшча) адбылася фармацыйна-рэкалекцыйная
сустрэча Каталіцкага таварыства польскіх чыгуначнікаў (KSKP), у якой
прынялі ўдзел таксама каталіцкія чыгуначнікі з Гродна, Ліды, Ваўкавыска і
Маладзечна, якія належаць да душпастырства чыгуначнікаў у Беларусі.
Традыцыйна (ужо ў шосты раз) сустрэча адбылася ў кляштары айцоў кармэлітаў – месцы, звязаным са св. Янам Паўлам ІІ і св. Рафалам Каліноўскім. У гэтым годзе, калі Паўсюдны Касцёл адзначае Надзвычайны Юбілей Божай Міласэрнасці, рэкалекцыйныя разважанні на тэму «Будзьце сведкамі Міласэрнасці» ўзначаліў кс. Рышард Марціняк SAC. 
Прабываючы ў горадзе, дзе нарадзіўся Ян Павел ІІ, удзельнікі рэкалекцый наведалі дом-музей, у якім правёў дзяцінства і юнацтва святы Папа, даведаліся аб цікавых фактах з яго жыцця, а таксама мелі магчымасць памаліцца пры рэліквіях святога ў касцёле, дзе быў ахрышчаны Караль Вайтыла.
Кс. Міхал Бубен, фота аўтара
|