Перадваенныя «Wiadomości Archidiecezjalne Wileńskie» цяпер можна спампаваць у сеціве |
Беларусь |
07.03.2016 14:16 |
Бібліятэка Ягелонскага ўніверсітэта выклала ў сеціва сканы часопіса для святароў «Wiadomości Archidiecezjalne Wileńskie». У выданні друкаваліся пастановы Апостальскага Пасаду і Віленскай курыі, абмяркоўваліся душпастырскія пытанні, падаваліся навіны з мясцовага і замежнага жыцця Касцёла. Таксама публікаваліся падрабязныя і цёплыя ўспаміны аб святарах, якія ў той час адышлі ў лепшы свет. Часопіс выдаваўся ў 1927-1939 гадах. На сайце даступны гадавікі часопіса за ўсе гады, акрамя 1932 і 1939, з агульным для гадавіка зместам. Гэтак зручна пампаваць і шукаць патрэбныя тэксты. Выданне будзе карыснае для тых, хто цікавіцца гісторыяй рэлігійнага і грамадскага жыцця ў нашым краі ў міжваенны перыяд. Краязнаўцы з нашага рэгіёна знойдуць там шмат цікавага — даты будаўніцтва і асвячэння касцёлаў, прызначэння і пераводу святароў, біяграфічныя звесткі. Каб спампаваць гадавую падшыўку ці асобны нумар, трэба адкрыць яго старонку на сайце бібліятэкі, а потым злева націснуць Download. Westki.info (АлГ) |