Ордэнам Маці з пачатку года ўзнагароджана 87 жыхарак Беларусі |
Беларусь
|
08.03.2016 16:57 |
У Беларусі ордэнам Маці ў бягучым годзе ўзнагароджана 87 жанчын, якія нарадзілі пяць і больш дзяцей.
Пра гэта паведамляе БЕЛТА.
Усяго гэту ўзнагароду атрымала 8,2 тысяч шматдзетных маці з розных рэгіёнаў Беларусі, у тым ліку 358 — у 2015 годзе.
Ордэн Маці ў Беларусі як высокі знак мацярынскай доблесці быў зацверджаны ўказам Прэзідэнта Беларусі ў 1995 годзе. Згодна з указам 2006 года шматдзетным маці, якіх узнагароджвалі ордэнам Маці, выплачваецца аднаразовая грашовая выплата ў памеры пяцікратнага бюджэта пражытачнага мінімуму.
З верасня 2012 года была ўведзена і адмысловая пенсія за асаблівыя заслугі жанчынам, якія нарадзілі і выхавалі дзевяць і больш дзяцей і якія былі ўзнагароджаны адной з такіх дзяржузнагарод СССР або Рэспублікі Беларусь, як ордэн Маці, «Медаль мацярынства», ордэн «Мацярынская слава», ордэн «Маці-гераіня».
(IL)
|